ЗАСЛУ́ЖАНЫ РАБО́ТНІК СФЕ́РЫ АБСЛУГО́ЎВАННЯ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУСЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца высокапрафесійным работнікам прадпрыемстваў, аб’яднанняў, устаноў, арг-цый, якія працуюць у розных сферах абслугоўвання насельніцтва 15 і больш гадоў, за заслугі ў аказанні насельніцтву гандл., быт., жыллёвых, камунальных і інш. паслуг, у распрацоўцы і ўкараненні новых відаў паслуг, новых форм і метадаў абслугоўвання, арганізацыі ўстойлівага і якаснага функцыянавання камунальнай гаспадаркі, сістэм водаачысткі і водазабеспячэння, службы ацяплення, асвятлення і захавання жылога фонду, расшырэнні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхн. базы прадпрыемстваў, павышэнні ўзроўню падрыхтоўкі кадраў. Уведзена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 6.5.1970 існавала званне засл. работнік быт. абслугоўвання насельніцтва БССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя работнікі сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь

1970. С.А.Адамовіч, А.У.Амбражэвіч, А.Ц.Астрэйка, Н.Ю.Балазюк, Г.У.Баранчук, І.П.Барысевіч, П.З.Баяроўскі, С.У.Бегер. С.А.Бранцэвіч, Л.У.Буцькова, В.М.Гутараў, Т.С.Дзедуль, К.С.Жылінскі, Н.П.Казлова, М.І.Камінскі, М.А.Клімкова, Е.Я.Лазарэтава, С.А.Лукашык, У.М.Лукашэвіч, Г.Ф.Макс, З.А.Мураўёва, М.А.Несцярэнка, В.Ф.Папоў, Р.С.Пілішкіна, Ш.Е.Сахадзе, В.Д.Сілко, У.І.Скарынка, М.М.Сокал, І.М.Старацітараў, Я.Р.Сцепанцоў, С.І.Сэй, П.К.Сямашка, У.М.Трус, І.У.Філіповіч, В.В.Хмялькова, А.С.Церабілаў, І.А.Цэдзік, Я.Р.Шалабанаў, С.Ф.Шыманко, В.С.Шышко, С.С.Ярошчык.

1974. С.М.Барашкаў.

1975. У.П.Кахро.

1976. В.І.Зайцава, М.Б.Царова.

1977. Л.М.Кляпацкая, Дз.З.Ларыёнаў, П.І.Папоў.

1978. І.І.Казельскі, Н.С.Катлінская, У.П.Панасюк, А.М.Раеў.

1979. А.Д.Арэхава, А.С.Бакулін, В.А.Карачун, Я.Я.Лістраценка. Т.С.Мышкоўская.

1980. М.Р.Балашчанка, В.К.Бычык, А.І.Зенчанкаў, Р.П.Касьянюк, В.П.Лобач, А.А.Паўленкава. Э.Ф.Таўпянец, К.І.Хорава, В.П.Экстратаў.

1981. В.М.Гладкі, І.П.Кароль, Л.К.Куіш, М.П.Федаровіч.

1982. М.С.Вальвачоў, М.Ф.Маёраў, Э.П.Ражкоў, У.А.Шчасны, І.М.Шытохін.

1983. Г.І.Зязюлевіч, М.С.Мурына, А.І.Хлус, Л.Ф.Шыян.

1985. П.П.Якутаў.

1989. Н.М.Нікалаева.

1990. С.І.Брынкевіч, П.Д.Бурмістрава, А.І.Воранава.

1991. М.Э.Фрыдлянд.

1993. Я.Дз.Уласко.

1994. М.І.Крук.

1996. С.Н.Паўлянок, М.Р.Трус.

1997. Б.В.Батура, Р.Ф.Рубекін.

т. 6, с. 567

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)